Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У Маладзечне прайшла велікодная сустрэча каталіцкіх чыгуначнікаў |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 04.04.2016 15:01 |
|
У гаміліі святар растлумачыў, як важна быць адкрытым на ласкі, якія спасылае Міласэрны Бог, а таксама раcпавёў пра прыклад св. Яна Паўла ІІ, якога можна назваць апосталам Божай Міласэрнасці, узгадваючы 11-ю гадавіну яго смерці. Пасля Эўхарыстыі супольнасць сабралася на сумесным святкаванні, дзе пасля асвячэння велікодных страў і пачастунку былі абмеркаваны бягучыя справы душпастырства. Моладзевы хор парафіі паклапаціўся аб музычным упрыгажэнні Імшы, падчас якой у суправаджэнні аргана, скрыпак, флейты і гітары былі выкананы сярод іншых гімн Года Міласэрнасці і твор Ёхана Пахельбеля.
|
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


2 красавіка ў Маладзечне адбылася велікодная сустрэча каталіцкіх чыгуначнікаў. Па традыцыі святкаванне пачалося святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Міхал Бубен.
для друку