Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў пастырскую візітацыю ў Касцюковічах |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.04.2016 16:35 |
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB здзейсніў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Касцюковічах. Візітацыя пачалася 24 красавіка. r
Першым пунктам візітацыі было наведванне каталіцкай сям’і ў вёсцы Новыя Саматэвічы.
Пасля святой Імшы біскуп сустрэўся з дзецьмі, якія па суботах наведваюць гурток у касцёле. Яны разам зрабілі цікавы выраб — «вясёлага чалавечка», і біскуп Аляксандр Яшэўскі такім чынам змог узгадаць сваё дзяцінства.
Вечарам іерарх маліўся ў Канічах на месцы разбуранага касцёла. 25 красавіка біскупа прывіталі прадстаўнікі парафіі, дзеці і настаўнікі. Затым пробашч кс. Андрэй Далянскі зрабіў справаздачу з жыцця і дзейнасці парафіі. Біскуп у сваім слове выказаў удзячнасць парафіянам за іх любоў да Бога і Касцёла і за тое, што ў духу гэтай любові яны будуюць парафіяльную супольнасць. Іерарх цэлебраваў Эўхарыстыю, падчас якой у эмацыйнай і пранікнёнай гаміліі засяродзіў увагу на любові Бога, які прыходзіць да людзей падчас кожнай Імшы. Таксама падчас літургіі адбыўся хрост маленькага Філіпа. Пасля было зроблена сумеснае фота з біскупам Аляксандрам Яшэўскім і адбылася сустрэча іерарха з вернікамі. Візітацыя ўключала таксама размову і малітву біскупа са святаром. Ала Іртова |
Фотарэпартаж |