Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У кляштары сясцёр дамініканак у Мінску адбылася сустрэча для дзяўчат
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.04.2016 10:56

23 красавіка ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску на вул. Няжданавай адбылася сустрэча для дзяўчат. Гэтым разам галоўнымі героямі сустрэчы сталі дамініканскія святыя і благаслаўлёныя.

Канферэнцыя, прысвечаная св. Дамініку, відэааповеды пра ягоных наступнікаў, супольная малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці, праца ў групах — далёка не поўны спіс таго, што адбывалася на сустрэчы.

Заступніцтва св. Дамініка, св. Кацярыны Сіенскай, благаслаўлёнай с. Юліі Радзінскай і іншых спадарожнічала ўдзельнікам сустрэчы падчас малітвы Літургіі гадзінаў, а святая Імша, якую цэлебраваў а. Павел ОР з Віцебска, стала галоўным акцэнтам гэтага дня.

Апошняя ў бягучым навучальным годзе сустрэча была для ўдзельнікаў магчымасцю засяроджання і глыбокай малітвы, а таксама дала пачатак «сяброўству» са святымі Ордэна, які ў гэтым годзе адзначае свой 800-гадовы юбілей.


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.