Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паведамленне курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адносна публікацый у некаторых медыя |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.05.2016 10:19 |
У сувязі з публікацыяй некаторымі медыя матэрыялу «При Католической Церкви в Беларуси будет основан комитет празднования 500-летия белорусской Библии, изданной в 1517 году Франциском Скориной» курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Каталіцкі Касцёл з вялікай павагай ставіцца да спадчыны нашага вялікага суайчынніка Францішка Скарыны і прыме ўдзел у святкаванні гэтай даты, аднак пытанне стварэння асобнага камітэту да 500-годдзя выдання Бібліі першадрукара не разглядалася. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.