| Другую гадавіну далучэння Яна Паўла ІІ да ліку святых адзначылі ў Нарачы |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 02.05.2016 15:24 |
|
r
У гэты дзень у парафіі адбыўся ўжо традыцыйны конкурс выпечкі «папскіх пірожных». Нарачанскія гаспадыні прывіталі біскупа на прыкасцёльным пляцы, пачаставаўшы яго сваімі кулінарнымі шэдэўрамі.
Імшы папярэднічаў святочны канцэрт гурта «Laudans» у гонар св. Яна Паўла ІІ. Артысты прадставілі ўвазе нарачанцаў паэтычную спадчыну Вялікага Папы, пакладзеную на музыку.
У гаміліі біскуп Аляксандр Яшэўскі звярнуў увагу вернікаў на дзвюх асобаў: Панны Марыі і Яна Паўла ІІ. Іерарх адзначыў, што святы Ян Павел ІІ усё сваё жыццё праз дэвіз «Totus Tuus» даверыў Марыі. З нагоды пачатку месяца мая біскуп заклікаў вернікаў па прыкладзе Яна Паўла ІІ, для якога малітвы ніколі не бывала занадта шмат, давяраць сваё жыццё праз малітву Богу, збіраючыся ў сямейным коле, у касцёле, ля прыдарожных крыжоў.
У межах падрыхтоўкі да другой гадавіны кананізацыі Вялікага Папы для парафіян быў праведзены конкурс фотаздымкаў «Міласэрныя, як Айцец», прысвечаны Божай міласэрнасці. Пасля святой Імшы біскуп Аляксандр Яшэўскі ўзнагародзіў удзельнікаў конкурсу выпечкі і фотаконкурсу дыпломамі і падарункамі. |
| Фотарэпартаж |


1 мая ў нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала, адбылася Імша падзякі ў другую гадавіну кананізацыі Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
для друку