Супольнасць «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архідыяцэзii здзейсніла пілігрымку да Брамаў Мiласэрнасцi ў Будслаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.05.2016 16:04 |
30 красавiка адбылася пiлiгрымка супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло – Жыццё» Мiнска-Магiлёўскай архідыяцэзii да Брамаў Божай Мiласэрнасцi ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Сем'i супольнасцi з Мiнска, Магiлёва i Маладзечна разам з малiтоўнай групай з парафii Св. Зыгмунта Лазiнскага ў Баранавiчах пад кiраўнiцтвам дыяцэзiяльнага мадэратара супольнасцi кс. Паўла Шылака, мадэратараў колаў супольнасцi з Магiлёва i Маладзечна а. Вiталiя Чабатара CMF i а. Анатоля Ярошкі OFMCap прайшлi праз Брамы Мiласэрнасцi i распачалi сустрэчу ружанцовай малiтвай. У гамiлii кс. Iрынэуш Копач звярнуў увагу прысутных на тое, што сям'я, так званы «хатнi Касцёл», – гэта найлепшае месца для пачатку евангелiзацыi, і на тое, што неабходна рабiць хаця б малыя ўчынкi ў справе евангелiзацыii свайго асяроддзя, бо яны могуць прынесцi вялiкi плён. Таксама супольнасць «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii запрашае ўсе супольнасцi руху «Святло – Жыццё», якiя iснуюць у Беларусi, на сумесную сустрэчу ў Будславе праз год. |
Фотарэпартаж |