8 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейснiў кананiчную вiзiтацыю парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Вiлейцы i парафiй у Iллi, Вязынi, Куранцы i Любанi.
Пазнаёмiўшыся з жыццём вiлейскай парафii, дзейнасцю розных парафiяльных груп i катэхезай, Мітрапаліт цэлебраваў святую Iмшу, падчас якой удзялiў сакрамэнт канфірмацыі 120 чалавекам.
У працэсii з дарамi былi дзве вялiкiя фiгуры св. Яна Паўла II i св. Фаўстыны Кавальскай – дар для вiлейскага касцёла ад тых, хто прыняў у гэты дзень сакрамэнт канфірмацыі. Фiгуры будуць усталяваны ў новым бакавым алтары Божай Мiласэрнасцi, якi будзе пабудаваны ў хуткiм часе.
Пасля абеду Мітрапаліт наведаў парафiю Божай Мiласэрнасцi ў Любанi, дзе асвяцiў новы крыж i разам з вернiкамi памалiўся ля яго Лiтаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі. У сваёй прамове іерарх нагадаў прысутным, што крыж з’яўляецца знакам збаўлення i надзеi, заахвоцiў шанаваць крыж i нiколi не адмовiцца ад яго.
Потым арцыбіскуп наведаў парафiю Найсвяцейшай Панны Марыi ў Куранцы i асвяцiў каплiцу, зробленую з дома, перададзенага калгасам парафii. У гамiліi Мітрапаліт нагадаў вернiкам значэнне малiтоўнага дома як месца сустрэчы чалавека з Богам. Гэтая сустрэча, як адзначыў іерарх, адбываецца праз Божае слова, якое чытаецца ў касцёле, праз цэлебрацыю сакрамэнтаў, асаблiва Эўхарыстыi, i праз справы мiласэрнасцi.
Арцыпастыр заклiкаў вернiкаў карыстацца новымі магчымасцямі для развiцця i ўдасканалення духоўнага жыцця, якiя дае новае месца малiтвы.
Затым іерарх наведаў парафiю Нараджэння Божай Мацi ў Вязынi, дзе сустрэўся з верникамi, памалiўся з iмi Лiтаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі і звярнуўся да iх з пастырскiм словам. У iм Мітрапаліт заахвоцiў iх па прыкладу Марыi заўсёды згаджацца з Божай воляй i спяшацца з дапамогай патрабуючым.
Неабходна, адзначыў арцыбіскуп, заўсёды памятаць, што Панна Марыя з’яўляецца найкарацейшым шляхам да Езуса, i выкарыстоўваць гэты шлях у жыццi.
На заканчэнне пастырскага «марафону» Мітрапаліт наведаў парафiю Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Iллi. Арцыбіскуп сустрэўся з вернікамі, памалiўся з імі Літанiяй да Найсвяцейшай Панны Марыі. У сваiм слове да вернiкаў іерарх нагадаў, што лiтургiя апошнiх нядзель велiкоднага перыяду, асаблiва пасля ўрачыстасці Унебаўшэсця Пана, нагадвае пра Спасланне Святога Духа, якi ўжо 2 тысячы гадоў вядзе Касцёл праз розныя выклiкi часу.
«Касцёл перажыў шмат цяжкасцяў, з якiх выйшаў пераможцам. Таму ў наш час нам неабходна даверыцца Святому Духу, каб перадолець цяжкасцi», – сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Арцыпастыр заклiкаў парафіян заўсёды заставацца вернымi свайму хрысцiянскаму паклiканню, каб баранiць хрысцiянскiя каштоўнасцi i iх распаўсюджваць.
(DN), (AG) Фота Кацярыны Дурко і Ягора Шырочына
|