Пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай адбылася ў першую суботу мая |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
09.05.2016 12:42 |
7 мая, у першую суботу месяца, у межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілея аб’яўленняў Маці Божай ў Фаціме, вернікі здзейснілі чарговую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Гэта ўжо шостая аўтобусная пілігрымка з мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены. Яна выпала якраз на месяц, калі асаблівым чынам кожны дзень ушаноўваецца Божая Маці ў маёвых набажэнствах. У Будслаў накіраваліся пілігрымы не толькі з Мінска, але і з іншых гарадоў Беларусі, і католікі, і праваслаўныя. Вернікі мелі магчымасць прайсці праз Брамы Божай Міласэрнасці, прыступіць да споведзі падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. На гэты раз пілігрымам пашчасціла: адарацыя трывала перад святой Імшой больш чым паўгадзіны. Яны спявалі Ларэтанскую літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама памаліліся Навэнну да Духа Святога, потым кожны асабіста ў цішыні змог прадставіць усемагутнаму Богу праз заступніцтва Божай Маці свае просьбы і падзякаваць за атрыманыя ласкі. На святой Імшы, якую цэлебраваў айцец Язафат, з Евангелля паводле Яна пілігрымы пачулі вельмі моцныя словы Хрыста, які звяртаецца да сваіх вучняў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай» (Ян 16, 23-24). Гэтыя словы Езуса вельмі кранулі іх душы і сэрцы. Маці Божая збірае сваіх дзяцей вакол алтара ў Будслаўскім санктуарыі, каб умацавалася іх вера ў Божую ўсемагутнасць і каб іх сэрцы напоўніліся яшчэ большай бескарыслівай любоўю да бліжніх. Шлях да Езуса праз Марыю — найбольш дасканалы шлях да святасці, менавіта таму многія вернікі скіроўваюцца ў Будслаўскі санктуарый. Каяцца клікала Божая Маці нас, Прыпеў: Табе верым мы, Маці з Фацімы Ружанец маліце, верныя, У храм спяшайцеся і спавядайцеся, Целам Хрыста ачышчайцеся. Прыпеў: Табе верым мы, Маці з Фацімы «За пяць суботаў, што Мне ахвяруеце , Прыпеў: Табе верым мы, Маці з Фацімы Песня «Маці з Фацімы» на словы Галіны Смоляк прагучала пасля святой Імшы, таксама ў малітве фацімскага Ружанца вернікі перапрашалі за знявагі і блюзнерствы, накіраваныя супраць ушанавання Божай Маці.
А 15-й гадзіне, як звычайна, у час Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам вернікі супольна памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, перапрашаючы «за грахі нашы і ўсяго свету» Напрыканцы пілігрымы мелі магчымасць асвяціць ваду і набытыя сувеніры. Жадаючыя зрабілі памятны супольны фотаздымак. Анастасія-Алена Блусянкова,
|
Фотарэпартаж |