Распараджэнне курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб правядзенні працэсіі Божага Цела ў Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
10.05.2016 10:19 |
29 мая 2016 г. у г. Мінску плануецца правесці працэсію Божага Цела. Пачатак а 9-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой на Залатой Горцы з абавязковым удзелам усіх святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобаў і вернікаў нашай сталіцы. У сувязі з гэтым 29 мая ўсе святыя Імшы ва ўсіх парафіях г. Мінска (без выключэння) з 9.00 да 14.00 павінны быць адменены. Усіх шаноўных вернікаў запрашаем да ўдзелу ў супольнай малітве і агульнамінскай Эўхарыстычнай працэсіі, якая з’яўляецца асаблівым сведчаннем нашай каталіцкай веры. Па ўсіх пытаннях адносна арганізацыі працэсіі звяртацца да кс. Антонія Клімантовіча і кс. Юрыя Санько. Мінск, 10 мая 2016 г. PS. Паважаныя святары няхай прачытаюць гэтае Распараджэнне вернікам падчас парафіяльных абвестак на кожнай святой Імшы 15 і 22 мая 2016 г. |