| Салезіянская моладзь з Мінска прадставіла ў Маскве мюзікл пра ксяндза Боско |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 19.05.2016 15:31 |
|
Аўтарам сцэнарыя да мюзікла выступіў семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB. Каб даць гледачам магчымасць зразумець сэнс прадстаўлення, моладзь пераклала мюзікл на рускую мову.
Паводле слоў удзельнікаў «тэатральных гастроляў», паездка ў Маскву ў чарговы раз пацвердзіла, што салезіянскае таварыства — сапраўдная сусветная сям’я, і адлегласць не з’яўляецца перашкодай для сяброўства і шчырых усмешак. |


Мюзікл «Ксёндз Боско — айцец і настаўнік», які моладзь мінскага араторыя пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння ксяндза Боско ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у Маскве 15 мая.
для друку