Канцэрт «Agnus Dei» з нагоды 30-годдзя аварыі на ЧАЭС адбыўся ў магілёўскай катэдры |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
28.05.2016 21:17 |
28 мая па запрашэнні дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB y катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбыўся канцэрт-малітва «Agnus Dei» з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у выкананні заслужанага калектыва РБ музычнай капэлы «Сонорус» (г. Мінск) пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Хумалы, арган — Вольга Падгайская. На канцэрт сабраліся не толькі вернікі парафій г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, але і іншыя жыхары горада.
|