Парафіяльная ўрачыстасць з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB адбылася ў Фашчаўцы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
06.06.2016 14:55 |
4 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Фашчаўка Шклоўскага раёна адзначылі парафіяльнае свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, якое прыпадае на 31 мая. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. У гаміліі біскуп звярнуў асаблівую ўвагу на постаць Дзевы Марыі, якая, нягледзячы на тое, што сама была ў благаслаўлёным стане, ідзе да сваёй сваячкі Альжбеты, каб служыць і дапамагаць ёй. Кс. Аляксандр Шупенька |
Фотарэпартаж |