Чыгуначнікі Маладзечна здзейснілі падарожжа па знакамітых мясцінах Беларусі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.06.2016 10:57 |
Першым пунктам падарожжа стаў музей-сядзіба Агінскіх у Залессі, дзе дзякуючы цікавай касцюміраванай экскурсіі можна было не толькі пачуць музыку вядомага кампазітара, але і адчуць рэчаіснасць, у якой жыў Міхал Клеафас. Кульмінацыйным пунктам дня стала Эўхарыстыя і набажэнства да Сэрца Езуса ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, дзе перад святой Імшой кусташ санктуарыя а. Казімір Мараўскі OCD распавёў пра гісторыю паўстання касцёла і цудатворнага абраза Маці Божай. Пасля Імшы, карыстаючыся магчымасцю, чыгуначнікі прайшлі праз Брамы Міласэрнасці і выканалі ўмовы атрымання адпусту. Дзень завяршыўся рэкрэацыйнай сустрэчай у кляштары айцоў кармэлітаў, падчас якой былі абмеркаваны бягучыя справы душпастырства. |
Фотарэпартаж |