Місія «Чыстае сэца» правяла ў аздараўленчым лагеры «Летнія гульні чыстых сэрцаў» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.06.2016 16:57 |
«Летнія гульні чыстых сэрцаў» пры падтрымцы Упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна Мінска правяла моладзевая місія «Чыстае сэрца» разам з дзіцячым аздараўленчым лагерам «Купалінка». Спартыўныя і культурныя мерапрыемствы прайшлі на базе аднайменная лагера. У сёлетніх спаборніцтвах, якія адбыліся пад дэвізам «Культурны я — культурная краіна», прынялі ўдзел каля 600 дзяцей, якія цяпер знаходзяцца на адпачынку ў лагерах «Купалінка» і «Гарызонт».
Мэта такой акцыі — з дапамогай спорту і мастацтва аб’яднаць розных дзяцей (тут адпачываюць дзеці са складаных сем’яў і дамоў-інтэрнатаў), прапагандаваць здаровы лад жыцця і нагадаць пра важнасць быць шчырым не толькі ў спорце і мастацтве, але і ў штодзённым жыцці. Спартыўная частка спаборніцтваў складалася з эстафеты, піянер-бола і валейбола сярод выхавацеляў. А пасля дзеці і падлеткі прадставілі лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці. Пераможцам стала каманда дзіцячага аздараўленчага лагера «Купалінка», якая атрымала пераходзячы кубак. Пераможцы і ўдзельнікі спаборніцтваў былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі ад місіі «Чыстае сэрца». |
Фотарэпартаж |