Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Два семінары прайшлі ў Цэнтры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.06.2016 11:55

28-29 чэрвеня ў Цэнтры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праходзілі семінары па дзвюх тэмах — «Простыя ва ўжыванні метады ў дапамогу бацькам для паслаблення цягліц у дзяцей са спінальнай мышачнай атрафіяй» і «Дыягназы і тэрапеўтычныя метады працы з дзецьмі-аўтыстамі».

Слухачамі семінару «Простыя ва ўжыванні метады ў дапамогу бацькам для паслаблення цягліц у дзяцей са спінальнай мышачнай атрафіяй» сталі бацькі цяжкахворых дзяцей, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Сацыяльнага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Геном». Семінар праводзіла валанцёр «Мальтыйскай службы дапамогі» Інза Янссен — фізіятэрапеўт, астэапат, эргатэрапеўт, бобат-тэрапеўт. Семінар складаўся з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай.

У семінары «Дыягназы і тэрапеўтычныя метады працы з дзецьмі-аўтыстамі» прымалі ўдзел работнікі цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (спецыялісты, якія працуюць з дзецьмі-аўтыстамі). Трэнерам на гэтым семінары выступіла валанцёр «Мальтыйскай службы дапамогі» Марціна Штайнхаус — кіруючая тэрапеўтычным цэнтрам для людзей з аўтызмам (г. Ольдэнбург), старшыня рэгіянальнага аб'яднання для людзей з аўтызмам у Вессер-Эмсе.



Водгукі ўдзельнікаў семінараў:

Інна Рабенкова:

«Уразіла добразычлівая атмасфера падчас семінару. Цікава было пачуць, як праходзіць арганізацыя работы з дзецьмі-аўтыстамі ў Германіі».

Ганна Агарак:

«У ходзе семінару пастаянна быў жывы дыялог паміж удзельнікамі і трэнерам, была магчымасць пашырыць і сістэматызаваць свае веды».

Алена Ваўкоўская:

«Актуальны семінар. Спадабалася добрая падача матэрыялу, а таксама магчымасць абмеркавання падчас трэнінгу».

Паводле caritas-minsk.by

Фота caritas-minsk.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.