Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«На Беларусі Бог жыве!» Першыя пілігрымы прывіталі Маці Божую ў Будславе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.07.2016 13:15 |
Першыя пілігрымы ўвайшлі ў Будслаў. У гэтым годзе самай першай пілігрымкай, якую прывітаў а. Віктар Бурлака OFM, кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, стала пілігрымка з Ракава.
«Нас прыйшло 85 чалавек», — паведаміў кс. Дзмітрый Барыла, духоўны кіраўнік пілігрымаў.
«На Беларусі Бог жыве», — усклікалі радасныя пілігрымы, якія потым са спевам наблізіліся да алтара, каб крыжам легчы перад Той, да якой ішлі пяць дзён. Невялікі прывілей тых, хто прыходзіць крыху раней за ўсіх, — затрымацца ў святыні пасля вялікага і спякотнага шляху на хвілінку-другую больш, чым наступныя пілігрымы, што ідуць чарада за чарадой і запаўняюць шматгалоссем і шматколернасцю наваколле. Аксана Ючкавіч Фота Міколы Новіка |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.