Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафіі ў Канстанцінаве і Засвіры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.08.2016 16:32

7 жніўня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве і парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры Мядзельскага дэканатy.

У Канстанцінаве біскупа прывіталі шматлікія вернікі і госці. Іерарх цэлебраваў у парафіі святую Імшу. У гаміліі біскуп адзначыў: «Сара вытрывала ўсе выпрабаванні веры і паказала нам, як трэба быць верным Богу, каб і мы імкнуліся захаваць сваю веру, жыць ёю і берагчы маральныя каштоўнасці. Наша вера можа дапамагчы пераадолець усе спакусы сённяшняга свету». Біскуп дадаў, што святыня ў Канстанцінаве ўтульная і прыгожая, бо гэты касцёл намолены многімі пакаленнямі.




Пасля святой Камуніі моладзь і вернікі з разам з пробашчам ксяндзом Алегам Мурзічам падзякавалі іерарху за прыбыццё і малітву.

Пасля Імшы адбылося благаслаўленне дзяцей і моладзі. Затым вернікі разам з біскупам памаліліся пры гробе пахаванага пры касцёле святара Люцыяна Хмялёўца, які доўга працаваў у канстанцінаўскай парафіі.

Потым біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Засвіры, дзе цэлебраваў Імшу з удзелам парафіян і гасцей.


(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.