Імша перад пачаткам навучальнага года прайшла ў Ракаве |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.08.2016 11:48 |
28 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылася Імша перад пачаткам навучальнага года. Пробашч парафіі кс. Дзмітрый Барыла падчас Імшы благаславіў дзяцей і настаўнікаў. За гады працы святар ахрысціў амаль паўтысячы дзяцей. Каля 50 наведваюць сёння заняткі рэлігіі, але пробашч упэўнены, што вучняў павінна быць больш.
«Касцёл — гэта людзі. І наша парафіяльная сям’я мусіць павялічвацца і заахвочваць іншых да спасціжэння Пана», — адзначыў кс. Дзмітрый Барыла. Пробашч нагадаў пра тое, што, паводле касцёльнага права, каб быць хроснымі або браць шлюб, трэба быць канфірмаванымі, і, на жаль, сёння гэты закон не заўжды выконваецца. Аднак у ракаўскіх вернікаў будзе магчымасць атрымаць сакрамэнт канфірмацыі з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Арцыпастыр наведае парафію 2 кастрычніка на 110-я ўгодкі асвячэння мясцовай святыні. Таццяна Сівец, |
Фотарэпартаж |