Моладзь магілёўскай катэдры распачала навучальны год з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
04.09.2016 19:52 |
3 верасня, у першую суботу месяца, моладзь конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве сабралася на набажэнства, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, за кракаўскія прыгоды ў межах Сусветных дзён моладзі і сустрэчу з Папам Францішкам, а таксама папрасіць аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год. Спеў і разважанні дапамагалі стварыць атмасферу супакою і малітоўнага яднання з Богам.
|