Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.09.2016 21:14

10 верасня салезіяне мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам з пробашчам кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB здзейснілі пілігрымку ў Вільнюс.

Мэтай пілігрымкі было яшчэ больш наблізіцца да Божай міласэрнасці.

Цэнтральным пунктам падарожжа была святая Імша каля цудадзейнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай. У гаміліі кс. Аляксандр Мятліцкі прыгадаў гісторыю гэтага абраза. Кажучы аб тым, як імкнуліся прадзеды аддаць у матчыны рукі Панны Марыі сваё жыццё, святар дадаў, што і сённяшнія вернікі, як яны, павінны імкнуцца, нават за шмат кіламетраў, узносіць хвалу Марыі — сваёй умілаванай Маці — і прасіць у Яе дапамогі. Ксёндз Аляксандр Мятліцкі нагадаў таксама пра просьбу Маці Божай, скіраваную да кожнага: «Зрабіце ўсё, што скажа вам Мой Умілаваны Сын».



Пасля Эўхарыстыі адбылася экскурсія, на якой пілігрымы даведаліся пра гісторыю горада і наведалі шмат святынь. Асобным пунктам праграмы была сумесная малітва Вяночка ў капліцы Божай Міласэрнасці.

Пасля экскурсіі быў вольны час, калі жадаючыя маглі самі прайсці па вуліцах горада, асабіста памаліцца і адпачыць.



Паводле sdb.by

(AG)

Фота sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.