Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі новыя прызначэнні |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
16.09.2016 10:51 |
15 верасня ў Мінску падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў на распачацце новага этапу пастырскага служэння былі абвешчаны новыя прызначэнні.
a- З 15 верасня кс. Вадзім Сурвіла прызначаны адміністратарам парафіі Божай Міласэрнасці і душпастырам моладзі ў Магілёве.
- Дыякан Дзяніс Бразінскі з 15 верасня прызначаны на дыяканскае служэнне ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і cвятога Станіслава ў Магілёве.
- Ксёндз Валерый Даўгуль звольнены з пасады вікарыя ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
- Ксёндз Канстанцін Карака з 15 верасня прызначаны вікарыем у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
- Ксёндз Уладзімір Русак з 15 верасня прызначаны адказным за душпастырства пакліканняў да святарства.
(VGr)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.