| Адпустовая ўрачыстасць адбылася на мядзельскай Кальварыі |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 19.09.2016 12:15 |
|
У парафіяльнай святыні іерарха прывітаў пробашч парафіі а. Павел Леліто OCD. Затым малітоўная працэсія вырушыла на Кальварыю. Працэсія суправаджалася ружанцовай малітвай і спевамі, якія ўзначаліў моладзевы парафіяльны хор. Ля брамаў Кальварыі біскупа прывітала моладзь парафіі, запрасіўшы разам прайсці Крыжовы шлях Езуса Хрыста.
Разважанні стацый былі прысвечаны ўчынкам міласэрнасці для душы і цела. Падчас Крыжовага шляху біскуп благаславіў новыя крыжы на капліцах.
У гаміліі біскуп нагадаў пра асаблівую важнасць знаку крыжа ў штодзённым жыцці і дзейнасці, а таксама пажадаў, каб крыж і дары Духа Святога былі інтэгральнай часткай духоўнага і фізічнага жыцця кожнага чалавека. На заканчэнне літургіі іерарх удзяліў прысутным пастырскае благаслаўленне.
|
| Фотарэпартаж |


17 верасня на Кальварыі ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбылася адпустовая ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
для друку