У «Карытас» прайшоў семінар па аказанні медыцынскай і сацыяльнай дапамогі залежным і сузалежным асобам |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.09.2016 16:54 |
«Сацыяльны цэнтр маці і дзіцяці імя Германа Гмайнера», які дзейнічае пры «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны», арганізаваў семінар па дапамозе залежным і сузалежным асобам. Сустрэча адбылася ў дзіцячым цэнтры «Карытас» 22 верасня. Як распазнаць залежнасць; як працаваць з сям’ёй, у якой ёсць залежныя асобы; як дапамагчы падлетку, які ўжывае алкаголь ці наркатычныя сродкі, — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас семінара і на практычных занятках. Для ўдзельнікаў, якія былі запрошаны на семінар з Мінска і Мінскага раёна, выступілі беларускія псіхіятры-нарколагі, псіхолагі і сацыяльныя супрацоўнікі. Выступоўцы падкрэслілі, што праца па пераадольванні залежнасцяў ідзе на трох узроўнях — біялагічным, псіхічным і сацыяльным. Як адзначыла дакладчыца Алена Арцеменкава, пры магчымасці вядзецца праца і на духоўным узроўні, якой займаюцца непасрэдна святары. |