Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Гатаве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.10.2016 12:46

2 кастрычніка ў парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатаве адбылася адпустовая ўрачыстасць.

Удзел у святочнай падзеі і супольнай малітве прынялі Генеральны настаяцель кангрэгацыі міхалітаў кс. Дар'юш Вільк, эканом міхалітаў кс. Ежы Сасінскі, пробашч парафіі кс. Кpыштaф Посвята, а таксама міхаліты з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску: пробашч кс. Генадзь Кухарэвіч і кс. Ян Юшко. Да святкавання далучыліся вернікі з іншых парафій.


Урачыстасць пачалася на вуліцы малітвай на ружанцы перад фігурай Маці Божай Фацімскай. Ружанец праводзілі дзеці, апранутыя ў фацімскіх пастушкоў: Люцыю, Жасінту і Францішка, якім аб’яўлялася Панна Марыя, а таксама моладзь, апранутая ў беларускае нацыянальнае ўбранне. Фігуры Маці Божай i фацімскіх дзяцей, якія былі усталяваны з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме, пасля малітвы на ружанцы былі асвечаны Генеральным настаяцелем міхалітаў.


Таксама кс. Дар'юш Вільк цэлебраваў cвятую Iмшу ў парафіяльнай капліцы. У гаміліі Генеральны настаяцель міхалітаў заклікаў вернікаў, каб яны па прыкладзе апекуна парафіі шчыра пазнавалі, глыбока любілі Бога і верна служылі Яму.


Пасля Эўхарыстыі і благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам удзельнікаў урачыстасці чакаў салодкі стол, дзе кожны мог пакаштаваць пачастункі, прыгатаваныя парафіянамі.

(AG)
Фота Паўла Хадзінскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.