Хор мінскай парафіі запісаў дыск з ружанцовай малітвай |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | |||
04.10.2016 10:27 | |||
Дыск «Святы Ружанец», прымеркаваны да распачацця кастрычніка, — гэта запіс спяваных частак ружанцовага набажэнства, выпушчаны хорам мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Як паведамляе ave-maria.by, музычны дыск быў выдадзены пры падтрымцы выдавецтва «Pro Christo» і ўяўляе сабой аўдыёзапіс чатырох частак ружанцовага набажэнства: радасных таямніцаў, балесных таямніцаў, таямніцаў святла і хвалебных таямніцаў. Кожная частка распачынаецца ўступным марыйным спевам «Будзь улюбёна...». Акрамя таго, кожная частка ружанцовай малітвы суправаджаецца Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі, малітвай «Тваёй абароне аддаёмся...» і заключным спевам «Маці Божа, Ты на небе...». Дыск можа выкарыстоўвацца не толькі ў прыватных малітвах да Маці Божай, але і падчас супольных парафіяльных набажэнстваў. Спевы спрыяюць засяроджанню перад малітваю, дапамагаюць акунуцца ў атмасферу Божага супакою. Малітва ад сэрца па ўласнай волі заўсёды мілая і прыемная Богу. Кожная з формаў малітвы мае вялікую вартасць. Дыск можна набыць у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіяльных кіёсках. |