Адкрыты ліст кс. Уладзіслава Завальнюка да рэдакцыі «Głos znad Niemna» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
06.10.2016 17:00 |
«У сувязі з публікацыяй пра распачацце навучальнага года, якая з’явілася 3 кастрычніка на партале www.znadniemna.pl, хачу адзначыць, што школа ў касцёле свв. Сымона і Алены вядзе толькі катэхетычную і культурную дзейнасць і не мае дачынення да дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі і Консульства РП у Мінску», — адзначае пробашч мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк у адкрытым лісце. Тэкст апратэставання на польскай мове >>> a Рэдакцыі часопіса АПРАТЭСТАВАННЕ Шаноўны спадар рэдактар, Вітаю Вас з рыма-каталіцкай парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску, якая, як і кожная парафія ў Беларусі, вядзе сваю дзейнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і кананічнага права Каталіцкага Касцёла. Дзейнасць, якая мае месца ў парафіяльным Касцёле, як на беларускай, так і польскай мове, а таксама ўсе культурныя падзеі, з’яўляюцца рэлігійнымі па сваёй прыродзе і маюць толькі духоўную і культурную арыентацыю. Пры касцёле дзейнічаюць таксама розныя групы: колы Жывога Ружанца, тэатр «Зніч», бібліятэка імя Адама Міцкевіча, Прафесарскі клуб, моўны курс, розныя хоры, група ўрачоў, Ананімных Алкаголікаў, якая ахоплівае не толькі залежных асобаў, але і іх дзяцей і родных. У сувязі з публікацыяй пра распачацце навучальнага года, якая з’явілася 3 кастрычніка на партале www.znadniemna.pl, хачу адзначыць, што школа ў касцёле свв. Сымона і Алены вядзе толькі катэхетычную і культурную дзейнасць і не мае дачынення да дзейнасці Саюза палякаў у Беларусі і Консульства РП у Мінску. Каб праліць святло на гэтую справу і не ўводзіць у зман чытачоў, паведамляю, што парафія Свв. Сымона і Алены ў Мінску не мае нічога супольнага з СПБ. Прашу апублікаваць апратэставанне на вашым партале. Таксама копія гэтага апратэставання будзе змешчана на www.Catholic.by. Пробашч парафіі Свв. Сымона і Алены |