Спецкурс для катэхетаў архідыяцэзіі прайшоў у Мінску |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
10.10.2016 09:54 |
8 кастрычніка адбылася сустрэча катэхетаў, арганізаваная катэхетычным аддзелам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыяй Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля. Ці трэба вучыцца малітве? Якая малітва добрая? Якім чынам можна навучыцца малітве? Удзельнікі спецкурса спрабавалі знайсці адказ на гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з малітоўнай практыкай.
|