Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы навучальны год распачаўся ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.10.2016 16:31

29 кастрычніка адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску.

Мерапрыемства пачалося святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх у гаміліі нагадаў пра важнасць паглыбленне ведаў у галіне сямейных адносін і пазнанне сябе. «Вялікай перашкодай у гэтых адносінах з'яўляецца грэх пыхі. Нездарма Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яго на першым месцы сярод галоўных грахоў. Мы пакліканы да змагання са сваімі немачамі і слабасцямі. Але для гэтага нам патрэбна руплівасць у выкананні нашых штодзённых абавязках», — сказаў біскуп.


Пасля супольнай малітвы адбылася другая частка інаўгурацыі, падчас якой дырэктар «Школы сямейнага жыцця» ў Мінску а. Сяргей Трысцень OCD прывітаў усіх удзельнікаў урачыстасці. З навуковым дакладам на тэму «Сям'я як супольнасць веры» выступіў кс. Кірыл Бардонаў. У дакладзе святар нагадаў, што кожны чалавек пакліканы да жыцця ў супольнасці, і асаблівым чынам гэтае пакліканне ажыццяўляецца ў сямейным жыцці. Дакладчык пералічыў рысы і мэты сужэнства, сярод якіх вылучаецца супольнае дабро сужэнцаў, а таксама нараджэнне і выхаванне патомства.

Пасля дакладу 17 абітурыентаў атрымалі з рук біскупа Юрыя Касабуцкага дакумент аб залічэнні іх на першы курс «Школы сямейнага жыцця» і пастырскае благаслаўленне на новы навучальны год.


Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі. Час навучання — тры гады. З'езды адзін раз у месяц, звычайна трэція субота і нядзеля месяца. Месца навучання — Цэнтр «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы (Бараўляны).

Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.