У мінскай парафіі ў Кунцаўшчыне прайшоў «Баль усіх святых» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
15.11.2016 12:32 |
13 лістапада ў мінскай парафii Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына) адбыўся першы ў гісторыі парафіі «Баль усiх святых». Святым стаў амаль кожны — ад малога да вялiкага. Перад уваходам у «неба» ўсіх прывітаў «святы Пётр». Зала была ўпрыгожана малюнкамi дзяцей, якія прынялі ўдзел у парафіяльным конкурсе «Мой любімы святы».
Напрыканцы балю была разыграна латарэя, i кожны «святы» атрымаў невялікі падарунак. Парафіяльнае свята дазволіла ў радаснай сямейнай атмасферы яшчэ раз пераканацца ў тым, што кожны можа быць святым, што быць святым — гэта цудоўна! |
Фотарэпартаж |