Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію ў Свіры ва ўрачыстасць св. Мікалая |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
07.12.2016 10:38 |
6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
У гэты дзень свірская супольнасць адзначала парафіяльны фэст — літургічны ўспамін св. Мікалая. Іерарх узначаліў урачыстую святую Імшу ў гонар апекуна свірскай парафіі.
У Божым слове, скіраваным да вернікаў, якія запоўнілі ўсю свірскую святыню, іерарх нагадаў пра выключную дабрыню і любоў да бліжніх, якімі адзначаўся святы Мікалай.
Дзякуючы іерарху за прысутнасць і ўдзел ва ўрачыстасці, вернікі пажадалі, каб прыклад святога біскупа Мікалая быў для яго крыніцай дабрыні, спагады і адданага айцоўскага клопату пра даручаных ягонай пастырскай апецы вернікаў.
Ва ўрачыстасці бралі ўдзел святары з Мядзельскага і суседскіх дэканатаў і з г. Магілёва. Наймалодшыя парафіяне атрымалі салодкі пачастунак ад святога Мікалая.
Кс. Багуслаў Маджэеўскі фота с. Людвікі Суравікінай, Кангрэгацыя Дачок Беззаганнай Марыі
|
Фотарэпартаж |