Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршыўся першы этап спаборніцтваў па мікра-футболе «Кубак Дона Боско 6»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
18.12.2016 21:30

У араторыі св. Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску завяршыўся першы гульнявы этап хрысціянскіх спаборніцтваў па мікра-футболе «Кубак Дона Боско».

Спаборніцтвы праходзяць шосты год запар і іх асноўная мэта — падзяліцца з удзельнікамі сведчаннем каталіцкай веры і салезіянскай харызмай, а таксама прывіць любоў да здаровага ладу жыцця.

У гэтым годзе арганізатары спаборніцтваў прапаноўвалі яго ўдзельнікам кожны з гульнявых дзён разважаць над пэўнай тэмай. Такім чынам  арганізатары імкнуліся раскрыць гульню ў футбол з іншага боку і паказаць, як футбол можа выхоўваць і на якія моманты варта звяртаць увагу.

Падымаліся такія важныя тэмы як алкагалізм, ужыванне наркотыкаў, недавер, няшчырасць, боязь адказнасці. Асаблівасцю спаборніцтваў сёлета стаў тэхнічны бок турніру — удзельнікам былі прапанаваны анлайн-трансляцыі гульняў на youtube-канале sdb.by/news, а таксама відэаагляды небяспечных момантаў і галоў.

Гульня

Кожная каманда магла навязаць барацьбу лідарам і здзівіць вынікам сустрэчы. Сам факт таго, што ўдзельнікі мінулагодняга фіналу «Савіо» і «Вінегрэт» набралі ў сваіх групах толькі па 4 ачкі з 9 магчымых, кажа пра вельмі несаступную і напружанню барацьбу ў кожнай сустрэчы.«Волат» і «Канворто», якія першапачаткова былі лідарамі сваіх груп, у выніку занялі ў іх другія месцы. Адзінай камандай, якая перамагла ва ўсіх трох гульнях, стала каманда-дэбютант турніру ФК «Фавар».

Лепшым бамбардзірам першага этапу стаў Рустам Насыраў, які забіў 10 галоў за 4 гульні, але нягледзячы на гэта, яго каманда пакідае спаборніцтвы. Усяго ў 2016 годзе ў «Кубку Дона Боско 6» было прыведзена 26 матчаў, у якіх было забіта 168 галоў.

У далейшы этап не прайшлі «Таты», «Глёрыя», «Легіён», «Кармэль», «Міхаэль» і «Рок-н-рольшчыкі».

У наступным наступным годзе каманды будуць падзелены на дзе группы.

Група А: «Мірыэль», «Волат», «SDB», «Землякі», «Арлы»
Група В: «Траянскі Конь», «Савіо», «Вінегрэт», «Канворто», «Фавар».

Паводле sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.