Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці з парафіі ў Мар’інай Горцы павіншавалі са святамі выхаванцаў дома-інтэрната
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.01.2017 10:48

Трэці год запар удзельнікі вакальна-харэаграфічнага гурта  «Пухавіцкія пярлінкі» парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы дзеляцца радасцю ад перажывання Божага Нараджэння з жыхарамі дзяржаўнай установы «Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».

Першага студзеня пасля  святочнай літургіі у касцёле дзеці разам з пробашчам Генрыхам Кучынскім прыехалі сюды, каб паказаць музычную інтэрпрэтацыю вядомай казкі «Марозка». Шчыра і адкрыта юныя артысты данеслі да гледачоў думку, што Бог знаходзіцца побач, і Немаўлятка Езус працягвае да нас свае рукі, поўныя любові.  

Хрыстус чакае, каб мы прыйшлі да Яго, выйшлі Богу насустрач. Усхвалявана і трапятліва хлопчыкі і дзяўчынкі распавялі пра цуд Божага Нараджэння.
Удзельнікі гурта пажадалі жыхарам гэтай установы цеплыні і дабрыні, супакою і радасці.

«Няхай сёння ў вашым доме і ў кожным з вас не будзе халадней, чым у тых яслях, і памятайце, што цуд магчымы! Бог вечна з намі!»   


Сняжана Буцук, фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.