Літоўскі гісторык: касцёл у Нясвіжы — буйнейшы у сваім родзе маўзалей у Еўропе |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.01.2017 13:17 |
Вільнюсе ў бібліятэцы Урублеўскіх прадставілі вынікі даследаванняў пахавання сям’і Радзівілаў у Нясвіжскім касцёле.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел гісторыкі, архітэктары, археолагі, прадстаўнікі Дэпартаменту культурнай спадчыны Літвы. «Яшчэ 20 гадоў таму ў 1996 годзе ў нас была ўнікальная магчымасць некалькі тыдняў правесці ў Нясвіжы, дзе праходзілі курсы для супрацоўнікаў у сферы культурнай спадчыны, арганізаваныя Міністэрствам культуры Польшчы. Праз некалькі гадоў мы правялі інвентарызацыю саркафагаў Радзівілаў у Нясвіжскім касцёле, ужо тады мы маглі канстатаваць, што там захавалася 70 пахаванняў», — заўважыла дырэктар Дэпартамента культурнай спадчыны Дзіяна Варнайтэ. У лістападзе 2016 года ў Нясвіжы прайшла прысвечаная гэтай падзеі канферэнцыя. «Мы на гэтым спыняцца не збіраемся, у МЗС Літвы мы прадставілі заяўку на працяг працы ў 2017 годзе і будзем чакаць вынікаў. Калі адказ будзе пазітыўным, то гэта праца будзе працягвацца», — сказала Варнайтэ.
Гісторык Марцінас Якуліс падкрэсліў, што Радзівілы — адзін з самых вядомых родаў ВкЛ, які яднае гісторыю Літвы і Беларусі. «Прадстаўнікі гэтага роду займалі самыя высокія пасады ў дзяржаве, з гэтага роду паходзіла і польская каралева Барбара Радзівіл. Радзівілы былі як актыўнымі рэфарматарамі, так і высокімі іерархамі Каталіцкага Касцёла. На шырокіх прасторах сваіх уладанняў, якія прасціраліся ад літоўскага горада Біржай да Украіны, яны адкрылі мноства розных касцёлаў і кляштараў», — сказаў гісторык. Ён падкрэсліў, што Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы — гэта архітэктурны помнік ранняга барока, першая барочная святыня, а таксама першы езуіцкі касцёл на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Гэта адзін з буйнейшых у сваім родзе маўзалееў у Еўропе, заснаваны ў XVII ст. па ініцыятыве Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі. «Другі падобны маўзалей на тэрыторыі Літвы быў створаны ўжо толькі грамадскім дзеячам з літоўска-польскага горада Сапег Львом Сапегам», — падкрэсліў гісторык. За выключэннем некалькіх карэкціровак, нясвіжскі Касцёл Божага Цела не даследаваўся, а на працягу многіх гадоў пакутаваў ад войнаў і стыхійных бедстваў. Нясвіжскі касцёл — першая крыжова-купальная базыліка ў архітэктуры Вялікага княства Літоўскага. У аснове яе планіровачнай структуры ляжыць лацінскі крыж, упісаны ў прамавугольнік. Будаўніцтва касцёла працягвалася да 1593 года. Тады ж, 1 лістапада, у ім прайшла першая св. Імша. |