| Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB стаў госцем каляднага канцэрта дзіцячых мастацкіх школ |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 14.01.2017 11:57 |
|
Тэмай сёлетняга канцэрта сталі словы «Чараўніцтва навагодніх задумаў».
У канцэрце прынялі ўдзел 800 таленавітых дзяцей з усяго Магілёва. Пасля канцэрта, прамаўляючы да дзеячаў культуры, выкладчыкаў і спецыяльных гасцей, біскуп Аляксандр падзякаваў за запрашэнне, а таксама павіншаваў прысутных са святамі Божага Нараджэння і Новага года.
Распавядаючы аб тым, якую вялікую ролю мае надзея ў жыцці кожнага чалавека, біскуп адзначыў: «Ніколі не губляйце надзеі, а таксама будзьце ёю для сваіх бліжніх, асабліва для маладога пакалення!» |


13 студзеня біскуп вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў ўдзел у штогадовым калядным канцэрце навучэнцаў дзіцячых школ мастацтва г. Магілёва, які адбыўся ў абласным палацы культуры.

для друку