Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску стартуе сямейны курс «Першыя крокі»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.01.2017 09:02

Курс «Першыя крокі», прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць маленькіх дзяцей, стартуе 28 студзеня. Сустрэчы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй развіцця сем’яў (IFFD), будуць праходзіць па суботах у грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску.

Федэрацыя IFFD была заснавана ў 1978 годзе ў Іспаніі. З таго часу яна праводзіць курсы, кангрэсы, навучанне для сужонкаў у розных краінах свету. Адным з заснавальнікаў IFFD быў шматдзетны бацька з Іспаніі Рафаэль Пік. Яго дачка Роза разам з мужам выхоўваюць зараз 15 дзяцей. Пра тое, як жыць шчасліва ў сям'і, Роза Пік напісала кнігу, якую не так даўно прэзентавала ў Беларусі.

У курсе выкарыстоўваецца так званы сітуацыйны аналіз. На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем'яў з пошукам рашэнняў. Такім чынам, гэтыя сустрэчы маюць не толькі тэарэтычны характар, але, у першую чаргу, развіваюць уменне вырашаць праблемы ў сужэнскім жыцці.

Удзельнічаць у курсе рэкамендуецца абодвум сужонкам. Як тлумачаць арганізатары, паасобку вучыцца будаваць гарманічныя адносіны не мае сэнсу.

Вітаюцца ахвяраванні ўдзельнікаў на канцылярскія тавары і раздрукоўкі, якія выкарыстоўваюцца на сустрэчах.

Пачатак першай сустрэчы — 13.00.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў курсаў па тэлефонах:
+375 (29) 911-18-20 Алена (velcom)
+375 (29) 234-05-34 Павел (МТС)

Адрас: Грэка-каталіцкі цэнтр, вул. Арджанікідзэ, 6 (ст. метро «Аўтазаводская»).

Паводле katolik-gomel.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.