У Мінску завяршыўся VI турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
24.01.2017 16:29 |
Завяршыўся VI «Кубак Дона Боско» — хрысціянскія спаборніцтвы па мікра-футболе, якія штогод праводзяцца ў салезіянскім араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. Удзел у турніры прынялі 16 каманд, сярод якіх былі як прадстаўнікі мінскіх каталіцкіх парафій, так і звычайныя аматары футболу. У спаборніцтвах прымалі ўдзел і святары. Салезіяне выставілі сваю каманду, капітанам якой быў рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Фрацішка Сальскага» ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, а на пляцоўцы яму дапамагалі сабраты і прэнавіцыі. Месца ў варотах заняў кс. Францішак Рудзь. Гулялі таксама прадстаўнікі кармэлітаў, міхалітаў і хрыстусоўцаў.
Спаборніцтвы, як і штогод, праходзілі ў два этапы. Усяго было згуляна 50 гульняў. На фінальных гульнях прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Пераможцы VI «Кубка Дона Боско»:
На фота: каманда-пераможца «Землякі» Асаблівасць турніра заключалася ў тым, што спартоўцаў суправаджаў адказны салезіянскі аніматар, салезіянін супрацоўнік альбо святар. Перад гульнямі адказная асоба праводзіла малітву і разважанне на тэму адпаведнага дня, звязаную з тэмай турніра — «Футбол — школа жыцця і любові». Са шматлікіх гульняў турніру вялася прамая трансляцыя. Таксама заўзятарам прапаноўваліся і асобныя відэаагляды з кожнага гульнявога дня, каб убачыць як небяспечныя, так і цікавыя моманты. Ксёндз Боско заўсёды падкрэсліваў, што спорт з’яўляецца вельмі важным элементам у выхаванні маладых людзей. Маючы гэта на ўвазе, арганізатары турніру імкнуліся паказаць хлопцам, што праз захаванне правілаў гульні і правілаў араторыя, можна выхаваць у сабе моцную волю і раскрыць свае лепшыя якасці.
Паводле sdb.by |