Духоўныя разважанні аб пакліканні для хлопцаў прайшлі ў Лебедзеве |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
30.03.2017 11:33 |
Гэтым разам духоўныя практыкаванні для хлопцаў праводзіў прэфект семінарыі кс. Дзмітрый Чупрын. Духоўны кіраўнік звярнуў увагу на тое, што кожнага чалавека Бог хоча бачыць шчаслівым. Але, каб дасягнуць гэтай мэты, неабходна ісці дарогай паклікання, якую прапануе нам Бог. Святар засяродзіў увагу на розных гатунках паклікання і звярнуў увагу на тое, што для рэалізацыі кожнага з іх неабходныя такія якасці як вера, вернасць і давер Богу. На працягу гэтых дзён удзельнікі рэкалекцый маглі прыслухоўвацца да голасу Бога, які прамаўляў у сваім Слове, праз свайго святара і сам непасрэдна падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
|
Фотарэпартаж |