Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Магілёўскі гарвыканкам: Лагатып да 750-годдзя горада зменены не будзе, але пажаданні католікаў улічаць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.04.2017 16:40

Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка ў каментарыі Catholic.by распавяла пра тое, ці будзе зменены распрацаваны да 750-годдзя Магілёва лагатып, у які не былі ўключаны абрысы каталіцкага касцёла.

«Святкаванне дня горада — гэта свецкае мерапрыемства, — заявіла намеснік старшыні гарвыканкама. — Вось фестываль “Магутны Божа” больш тэматычна скіраваны, таму там сваё прадстаўніцтва знаходзяць розныя канфесіі».

Як адзначыла Ала Галушка, акрамя асноўнага лагатыпа дадаткова былі распрацаваны яшчэ дзве «лінейкі» з вектарнай выявай будынкаў Магілёва: абрысы дамоў савецкага перыяду і абрысы гісторыка-культурных каштоўнасцяў горада.


Як было...

У апошнюю, паводле яе слоў, і была ўключана выява касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

...і як стала

«Усё ўвайсці ў лагатып не можа. Праз стварэнне дадатковых лінеек мы пашырылі магчымасці лагатыпа. Гэтыя дадатковыя выявы будуць выкарыстоўвацца ў роўнай ступені для аздаблення горада і падрыхтоўкі свята, як і распрацаваны лагатып», — заключыла Ала Галушка.

Нагадаем, што пасля публікацыі на Catholi.by меркавання пра лагатып да 750-годдзе Магілёва, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB некалькі разоў сустракаўся па гэтым пытанні з прадстаўнікамі гарвыканкама.

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.