Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Івянец рыхтуецца да дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.04.2017 11:32

28–30 ліпеня ў Івянцы пройдзе Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Усебеларуская МСМ у Івянцы. 2011 год

Што чакае ўдзельнікаў у гэтым годзе, арганізатары пакуль не раскрываюць. Дакладна вядома, што форуму будзе папярэднічаць «Музычная майстэрня», што моладзі ў гэтыя дні будуць спадарожнічаць іерархі архідыяцэзіі, прагучаць цікавыя даклады і пройдзе праца ў групах і, канешне, будуць супольныя спеў і малітва.

Усебеларуская МСМ у Івянцы. 2011 год

МСМ у Івянцы. 2015 год

Усебеларуская МСМ у Івянцы. 2011 год

Гісторыя МСМ у Івянцы

Упершыню моладзь з усёй Беларусі сабралася на вялікі ўсебеларускі малітоўны форум у Івянцы ў ліпені 2008 г. з нагоды 23-га Сусветнага дня моладзі, кульмінацыя якога адбывалася ў Сіднэі (Аўстралія). Дзякуючы трансляцыі СДМ з Сіднэя, за якой сабраныя ў Івянцы сачылі на вялікіх экранах, беларуская моладзь малілася разам папам Бэнэдыктам XVI і ўдзельнікамі сусветнага форуму ў Аўстраліі, нягледзячы на тысячы кіламетраў паміж кантынентамі.

Тройчы МСМ мела ўсебеларускі характар — у 2008, 2011 і ў 2013 гг. Сёлета Малітоўная сустрэча моладзі будзе праходзіць у дзявяты раз.

Фаершоў падчас МСМ у Івянцы. 2015 год

Валянціна Грамыка
Фота Віталія Палінеўскага і Аляксандры Шчыглінскай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.