Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Будслаў – на верталёце: новы фармат пілігрымак у Беларусі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.05.2017 12:29

С пачатку мая 2017 года жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Журналісты Catholic.by здзейснілі пробны палёт у беларускі санктуарый.

Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый плануецца павялічыць зацікаўленасць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.


Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плануецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы.

Рэалізоўвае палёты мінскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце «Аэрадом Баравая – Будслаў». Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазней за тры гадзіны да планаванага часу вылету.


Кантактныя тэлефоны для зацікаўленых: 8 (017) 505-29-60 (гарадскі нумар) або 8 (017) 200-44-15.

Фота Віталія Палінеўскага і кс. Кірыла Бардонава

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.