Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У нарачанскай парафіі адзначылі Дзень памяці св. Яна Паўла ІІ |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
10.05.2017 08:22 |
7 мая дзеці нарачанскай парафіі станцавалі танго ў гонар cвятога Яна Паўла ІІ. Такім чынам нарачанцы далучыліся да фішмобу, які традыцыйна адбываецца ў Польшчы ў дзень нараджэння cвятога Яна Паўла ІІ. Сёлета маладыя танцоры ўскладнілі свой рэпертуар і падрыхтавалі танго, напісанае да візіту папы Францішка ў Польшчу на Сусветныя дні моладзі.
Удзел у акцыі стаў для дзяцей цудоўнай нагодай адзначыць Дзень памяці святога Яна Паўла ІІ у сваёй парафіі.
У свяце прымаў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Паводле naracz.na.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.