У выдавецтве «Про Хрысто» выйшла кніга с. Люцыі — сведкі фацімскіх аб’яўленняў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
11.05.2017 10:59 |
Невялікая кніга сястры Люцыі ОСD «Пасланне з Фацімы. Як я разумею
Пасланне праз прызму часу і падзеяў» была перакладзена з іспанскай мовы
на беларускую ў выдавецтве «Про Хрысто». «У гэтай кнізе с. Люцыя асэнсоўвае тое, што перажыла ў дзяцінстве, узгадвае падрабязнасці аб’яўленняў Маці Божай, пра якія раней не пісала, і робіць некаторыя высновы пра значэнне фацімскага паслання. Таму кніга з’яўляецца не толькі асабістымі разважаннямі с. Люцыі над сэнсам і значэннем фацімскіх аб’яўленняў, але таксама дапаўненнем таго, што дагэтуль было вядома пра іх», — адзначаецца ў анатацыі выдання. «Пасланне — гэта яшчэ адзін новы прамень святла, які ззяе ў цемры і памылках атэізму, каб атэізм не здолеў згасіць святло веры, якое яшчэ свеціць у сэрцах і душах выбраных», — піша сястра Люцыя. Візіянерка, узгадваючы апошняе аб’яўленне Фацімскай Панны, перадае яе параду: «Больш не крыўдзіце Бога, нашага Пана, які ўжо і так моцна пакрыўджаны». Кнігу можна набыць у Мінску ў краме «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіяльных кіёсках вашых касцёлаў. (VGr) |