Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: чалавек і магчымасць яму дапамагчы — самае важнае для мяне |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
18.05.2017 11:49 |
20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах пройдуць малітоўныя
мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця біскупа Аляксандра
Яшэўскага SDB, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і
біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Разам з іерархам юбілей будуць святкаваць яго аднакурснікі, якія прыбудуць з Расіі, Польшчы і Італіі. Праграма святкавання юбілею манаскага жыцця ТУТ 22 жніўня 1992 г. Польшча. Першыя манаскія абяцанні «Пасля атрымання біскупскай намінацыі і біскупскага пасвячэння мяне больш не абавязваюць манаскія абяцанні, аднак як салезіянін я працягваю заставацца манахам», — паведаміў біскуп-юбіляр Catholic.by.
2 жніўня 1998 г. Смаргонь. Вечныя манаскія абяцанні Ацэньваць 25 гадоў свайго манаскага жыцця біскуп Аляксандр не жадае: «Асабіста не жадаю нічога ацэньваць, пакіну гэта Богу і аб’ектыўнасці людзей. Сам жа хачу ў цішыні і засяроджанасці пераглядзець свой шлях, каб пераасэнсаваць яго, а таксама дзякаваць Богу і праслаўляць Яго за тое, што выбраў мяне, адарыў шматлікімі і сапраўды вялікімі ласкамі, за тое, што прабачае мне мае слабасці».
У дзень вечных манаскіх абяцанняў з бацкамі Генрыхам і Ядзвігай і сястрой Наталляй Праз увесь свой святарскі шлях іерарх імкнуўся рупліва выконваць сваё пакліканне — несці Бога людзям, быць побач з імі і служыць ім. «Самае важнае — гэта людзі, якіх я спаткаў на сваім шляху, якім служыў і якім служу. Я люблю людзей і таму часта ўзгадваю словы Езуса Хрыста: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”. Як бачна са слоў Збаўцы, калі робіш дабро чалавеку ў патрэбе, яго канфесійная прыналежнасць, палітычныя альбо асабістыя погляды не маюць значэння. У цэнтры — чалавек і магчымасць яму дапамагчы. Гэта было і застаецца для мяне самым важным», — адзначыў біскуп Аляксандр у размове з Сatholicnews.by. Фота з архіва біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB |