Мітрапаліт Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам у Свіры (+фота) |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
19.06.2017 15:48 |
18 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Св. Мікалая, біскупа, у Свіры. У гэтыя дні ў парафіі праходзіць перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Візіт іерарха супаў з гадавінай асвячэння свірскага касцёла: 89 гадоў таму ў 1928 годзе касцёл у Свіры быў асвячаны пад тытулам св. Мікалая. «Гэты дзень стаў як быццам днём хросту новай святыні, каб у ёй абвяшчалася Божае слова, цэлебраваліся сакрамэнты і з душаў людзкіх, як з жывых камянёў, будаваўся Касцёл», — сказаў іерарх.
З гісторыі касцёла ў Свіры Свірскі касцёл быў канфіскаваны савецкай атэістычнай уладай у 1961 г. Амаль два дзесяцігоддзі ён заставаўся бязхозным, пакуль у 1980 г. у ім не размясцілі Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Вернуты Касцёлу святыня была толькі ў 1990-м.
«Усё адбылося, як прадказала Марыя» Нагадваючы пра асаблівую важнасць фацімскіх аб’яўленняў, іерарх распавёў пра іх гісторыю, і пра тое, валадаром свету з’яўляецца не чалавек, не арміі і ідэалогіі, а Бог.
«У гэтым працэсе многа залежыць ад нас саміх, ад нашага навяртання і хрысціянскага сведчання, — заўважыў іерарх. — Многія з прысутных у касцёле вернікаў сёння прымуць сакрамэнт канфірмацыі, які з'яўляецца сакрамэнтам хрысціянскай сталасці.
Асаблівую ўвагу арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуў на духоўнае аблічча веруючага чалавека. «Ці ён адпавядае Божаму плану? Бо мы створаны па вобразу і падабенству Божаму, — задаў пытанне іерарх. — Вярнуць сабе гэты вобраз дапамагае нам фацімскі заклік Марыі да малітвы і навяртання. Дазволім жа дзейнічаць у нашых сэрцах Святому Духу, каб ён дапамог нам жыць паводле фацімскага закліку Марыі, бо толькі тады будзем здольнымі змяніць воблік нашай зямлі», — заахвоціў Мітрапаліт. |