Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску прайшла канферэнцыя ў гонар св. Шарбэля
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.06.2017 14:37

18 чэрвеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная  асобе святога Шарбэля Маклуфа, манаха, якога яшчэ пры жыцці лічылі святым.

У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 60 чалавек, якія прыехалі з Мінска, Смаргоні, Маладзечна, Ліды.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі бібліятэка Чырвонага касцёла ў Мінску, «Каштоўная Пярлiна», цэнтр «Пілігрым» Чырвонага касцёла.

Да ўдзельнікаў прамовіў пробашч Чырвонага касцёла кс. Уладзіслаў Завальнюк, які адначасова з’яўляецца аўтарам адной з кніг пра святога Шарбэля.

Падчас сустрэчы прагучалі выступленні, прысвечаныя жыццю, служэнню, кананізацыі святога Шарбэля, а таксама шматлікім цудам аздараўлення праз яго заступніцтва.

(cath/vgr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.