Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з цяжкімі падлеткамі ў дзіцячым лагеры пад Радашковічамі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.06.2017 16:50

28 чэрвеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч разам з кс. Юрыем Санько і кс. Юрыем Быкавым наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Купалінка» пад Радашковічамі.

У гэты дзень тут прайшлі спартыўныя гульні і мастацкая праграма для т.зв.  «цяжкіх падлеткаў», якімі разам з дзяржаўнай уладай апякуецца дабрачынная Місія Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Чыстае сэрца». Сустрэча прайшла на тэму «Мы — сэрца Беларусі».



Каталіцкія святары правялі сустрэчу з моладдзю і кураўніцтвам лагера. У прывітальным слове Мітрапаліт Кандрусевіч падзякаваў дабрачыннай місіі «Чыстае Сэрца» і мясцовай уладзе за клопат аб выхаванні моладзі, якая апынулася ў складанай жыццёвай сітуацыі.

«Кожны чалавек можа заблукаць, але гэта не азначае, што ён не можа вярнуцца да нармальнага жыцця», — адзначыў іерарх.

Паводле слоў арцыбіскупа, у гэтым дапамагае выхаванне. Асабліва распрацаваны і выпрабаваны ў Каталіцкім Касцёле — прэвентыўны спосаб выхавання св. Яна Боска.

Асобна Мітрапаліт звярнуў увагу на ролю спорту ў сучасным свеце.

«Дзякуючы заняткам спортам чалавек удасканальваецца не толькі фізічна, але і духоўна. Ён вучыцца салідарнасці і прабачэнню, калектыўнай адказнасці. Вучыцца ўспрымаць паражэнні і быць сумленным», — сказаў іерарх.

Іерарх пажадаў удзельнікам сустрэчы Божай ласкі на шляху да ўдасканальвання свайго жыцця згодна з законам любові да Бога і бліжняга, а таксама з прынцыпам: не рабіў іншаму таго, чаго не хочам, каб іншыя рабілі табе», — нагадаў Мітрапаліт.

На завяршэнне спаборніцтваў іерарх уручыў пераможцам узнагароды.

(cath)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.