Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першую святую Імшу для пілігрымаў узначаліў біскуп Уладзіслаў Блін
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2009 01:38

Першую святую Імшу ў межах цэнтральных урачыстасцяў у Будславе 1 ліпеня 2009 г. цэлебраваў Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. На пачатку літургіі іерарх заклікаў вернікаў маліцца аб Боскіх цнотах — веры, надзеі і любові.

У гаміліі біскуп Уладзіслаў Блін падкрэсліў, якім дарам з’яўляецца святар для хрысціянскай супольнасці. Як падкрэсліў іерарх, жыхары тых мясцовасцяў, дзе няма святара, «сапраўды бедныя, бо церпяць нястачу ў духоўным плане».

«Святароў Бог выхоўвае з вас, маладыя людзі, — звярнуўся біскуп да прысутнай моладзі. — Таму я заклікаю вас маліцца аб новых пакліканнях да святарства. Вашым заданнем з’яўляецца таксама духоўная падтрымка тых, хто ўжо прысвяціў сваё жыццё пастырскаму служэнню».

Заклік маліцца за будучых мужа ці жонку ўжо цяпер, а не ў момант, калі стануць перад алтаром, маладыя вернікі сустрэлі гучнымі апладысментамі.

  

  

  

  

  


  

Фота кс. А. Амяльчэні

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.