Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Будслаў: біскуп Казімір Велікаселец узначаліў святую Імшу з новапрэзбітэрамі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.07.2009 13:14

Раніцай 2 ліпеня 2009 г. каля Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай адбылася святая Імша, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Святую Эўхарыстыю канцэлебравалі новапрэзбітэры кс. Віталій Маргуноў, кс. Дзмітрый Пухальскі і кс. Павел Адамовіч.

У сваёй гаміліі біскуп Велікаселец, які не так даўно адзначаў 25-годдзе сваіх святарскіх пасвячэнняў, разважаў пра бязмежную любоў Бога да чалавека і пра Яго прысутнасць сярод людзей. Біскуп заклікаў вучыцца бачыць Бога ва ўсім, што ёсць вакол нас. Іерарх узгадаў словы вялікага рускага вучонага М. В. Ламаносава, які некалі казаў, што пазнаваў жыццё па дзвюх кнігах — па наваколлі і Святым Пісанні, якое з’яўляецца кнігаю мудрасці, дзе можна знайсці адказы на ўсе пытанні.

Біскуп заклікаў вернікаў заўсёды кіравацца Божай праўдай, нягледзячы на спакусы, якія прапануе сённяшні свет.

  

  

Фота В. Палінеўскага

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.