Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by 
						
						
	| 
								
													Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія												
					 | 
	| 
		25.07.2009 20:08	 | 
| 
 На жыццёвым шляху кожнага чалавека сустракаецца шмат камянёў. Яны бываюць рознай формы і памераў і часцей за ўсё перашкаджаюць нам у дарозе. У нашым духоўным жыцці такімі камянямі з’яўляюцца нашыя грахі, праз якія мы нярэдка сыходзім з правільнага шляху. Менавіта пра гэтыя «камяні» ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы ў Івянцы разважалі падчас пакутнага набажэнства і перапрашалі за іх міласэрнага Бога.
  Як прызнанне сваёй грахоўнасці і слабасці, кожны малады чалавек падчас набажэнства трымаў камень. Напрыканцы супольнай малітвы гэтыя камяні былі складзеныя перад абразом Езуса Міласэрнага ў знак таго, што без прыняцця Божай дапамогі і прабачэння мы не здолеем ісці далей. Толькі міласэрнасць нашага Збаўцы можа дапамагчы сучаснаму маладому чалавеку падняцца з грахоў і жыць у сапраўднай Божай любові.
  Гэтае набажэнства  стала своеасаблівым рахункам сумлення, падрыхтоўкай да сакрамэнту пакаяння і паяднання, скарыстацца з якога можна было на працягу ўсёй малітвы.  Святлана Бурлевіч 
   
  
      
  
      
  
  
      
  
 Фота Ул. Валадзько 
  
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.