Танцуем і спяваем для Хрыста разам з гуртом «Deus Meus» |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.07.2009 02:19 |
Моладзь ― гэта невычэрпная крыніца энергіі і станоўчых эмоцый. У гэтым у чарговы раз упэўніваешся, калі глядзіш на ўдзельнікаў малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы. Пасля цэлага дня насычанай праграмы маладыя людзі з новымі сіламі сустрэлі выступленне музычнага гурта з Польшчы «Deus Meus». Беларуская моладзь вельмі цёпла прывітала гасцей з Польшчы. Пад рытмы і новых, і ўжо знаёмых мелодый яна танцавала і падпявала ўдзельнікам гурта. У сваю чаргу і спевакі не шкадавалі сілаў і голасу, прыгожа праслаўляючы хрысціянскімі песнямі Бога, Творцу сусвету і Даўцу жыцця, і радуючы ўзрушаных слухачоў. Такім чынам, польскія спевакі прычыніліся да супольнай малітвы з беларускімі вернікамі, адказаўшы на запрашэнне і прыехаўшы ў Івянец на малітоўную сустрэчу моладзі.
Фота В. Кучаравага |